Напярэдадні дзяржаўнага свята - Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дырэктар Інстытута, прафесар Аксана Здрок і загадчык кафедры судовай дзейнасці, дацэнт Кацярына Новікава прынялі ўдзел у шэрагу навуковых мерапрыемстваў.
Так, 13 сакавіка 2025 года на юрыдычным факультэце БДУ адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё беларускай юрыдычнай навукі ў кантэксце сучасных ідэй канстытуцыяналізму».
Мерапрыемства прымеркавана да 70-годдзя выдатнага вучонага, доктара юрыдычных навук, прафесара, член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права Рыгора Аляксеевіча Васілевіча.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі і віншаваннямі з юбілеем выступіла Аксана Здрок. «Як выдатны юрыст і таленавіты вучоны, Вы ўносіце вялікі ўклад у беларускую навуку і практыку. Ваш жыццёвы шлях - годны прыклад патрыятызму і вернасці абранаму шляху. Як чалавек сапраўды духоўны, Вы гарманічна спалучаеце ў сабе волю і працавітасць, карэктнасць і культуру ў зносінах з навакольнымі, дабрыню і патрабавальны прафесіяналізм, найшырэйшую эрудыцыю і жывую цікавасць да жыцця» - адзначыла Аксана Зркок у сваім віншаванні Рыгору Аляксеевічу.
Пленарнае пасяджэнне рэспубліканскай канферэнцыі прадоўжылася выступленнямі ўдзельнікаў канферэнцыі па тэматыцы канстытуцыйнага развіцця Беларусі і навуковага ўкладу прафесара Рыгора Аляксеевіча Васілевіча ў развіццё юрыдычнай навукі.
14 сакавіка 2025 года загадчык кафедры судовай дзейнасці, дацэнт Кацярына Новікава прыняла ўдзел у круглым стале "Абноўленая Канстытуцыя як аснова ўдасканалення заканадаўства, правапрымянення і развіцця прававой навукі", прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было арганізавана Грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" сумесна з Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», начальнік Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч і намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Наталля Карповіч.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні тлумачэння Канстытуцыі ў праватворчасці і правапрымяненні, развіцця беларускага канстытуцыяналізму, канстытуцыйнай правасвядомасці, канстытуцыйнай скаргі як сродку абароны правоў і свабод грамадзян.
