УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СУДДЗЯЎ, РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ, СУДОЎ
І ЎСТАНОЎ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА»

Спецыяльная падрыхтоўка на пасаду суддзі

Спецыяльная падрыхтоўка на пасаду суддзі суда агульнай юрысдыкцыі (далей – спецыяльная падрыхтоўка) ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (далей – Інстытут) з верасня 2018 года ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай , узгодненай з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь і зацверджанай дырэктарам Інстытута.

Спецыяльную падрыхтоўку ў Інстытуце праходзяць кандыдаты ў суддзі, назначаныя стажорамі суддзі.

Спецыяльная падрыхтоўка накіравана на паглыбленне ведаў і набыццё практычных прафесійных навыкаў асобамі, якія прэтэндуюць на займанне пасады суддзі.

Методыка выкладання будуецца на спалучэнні тэарэтычных заняткаў з выкананнем практычных заданняў, на аснове самастойнай работы слухачоў над нарматыўнымі прававымі актамі, вучэбнай літаратурай і матэрыяламі судовай практыкі.

Сродкамі навучання з'яўляюцца: лекцыйныя курсы, практычныя заданні (у тым ліку рашэнне кейсаў), кансультацыі, бягучы кантроль ведаў (тэсціраванне і вырашэнне задач), выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, баз прававой інфармацыі, бібліятэчнага фонду. Прадугледжана магчымасць правядзення заняткаў у дыстанцыйнай форме.

Для кожнага стажора, залічанага ў Інстытут, распрацоўваецца і зацвярджаецца індывідуальны план навучання, які ўключае ў сябе этапы навучання з найменнямі тэм, від заняткаў, перыяд навучання і форму справаздачнасці.

Тэрмін навучання ў Інстытуце да аднаго года (канкрэтызуецца ў індывідуальным плане спецыяльнай падрыхтоўкі слухача).

Асваенне праграмы спецыяльнай падрыхтоўкі завяршаецца абавязковай выніковай атэстацыяй, якая прадугледжвае абарону выпускной атэстацыйнай работы і здачу экзамена. Для правядзення атэстацыі ствараецца камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Інстытута.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на нашым сайце. Некаторыя з іх неабходныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць гэты сайт і карыстацкі досвед (адсочванне печыва). Вы можаце самі вырашыць, ці вы хочаце дазволіць выкарыстанне файлаў cookie ці не. Калі ласка, звярніце ўвагу, што калі вы адмовіцеся ад іх, то, магчыма, не зможаце выкарыстоўваць усе функцыі сайта.