УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СУДДЗЯЎ, РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ, СУДОЎ
І ЎСТАНОЎ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА»

Без рубрыкі

Падача дакументаў

Установа адукацыі

«Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў,

работнікаў пракуратуры, судоў, і ўстаноў юстыцыі

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»

запрашае прайсці перападрыхтоўку па спецыяльнасці  «Правазнаўства» з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст» спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Спецыяльнасць

Кваліфікацыя

Працягласць навучання/ тэрміны падачы дакументаў

Арыенціровачны кошт навучання

 

Форма навучання

 

ПРАВАЗНАЎСТВА

    Юрыст

21 месяц

2150 бел.руб.

(для грамадзян РБ)

3500 бел.руб.

(для замежных грамадзян)

завочная

 

 

Пералік дакументаў, якія прадастаўляюцца:

  • заява на імя дырэктара Інстытута;
  • арыгінал і копію дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • выпіску з працоўнай кніжкі (пры наяўнасці);
  • тры фатаграфіі памерам 3Х4;
  • пашпарт і ксеракопію пашпарта (стар. 30-33);
  • арыгінал і копію пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў арганізацыях замежных дзяржаў).

 

Дакументы прадстаўляюцца ў Інстытут па адрасе:

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 14, к. 111

тэл. +375 (17) 357 47 45, +375 (29) 550 07 71

Кантактны тэлефон па пытаннях прадастаўлення інтэрната: (+ 375 17) 378-53-64

электронная пошта: perepodgotovka.ippk@gmail.com

Пасля заканчэння навучання асобам, якія паспяхова прайшлі курс перападрыхтоўкі, якія здалі дзяржаўны экзамен і абаранілі дыпломную работу, выдаецца ДЫПЛОМ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ ДЗЯРЖАЎНАГА УЗОРУ.

Інфармацыя аб перападрыхтоўцы па спецыяльнасці «Правазнаўства» размешчана на сайце Інстытута ў раздзеле Перападрыхтоўка

Ліцэнзія № 02100/465 выдадзена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.04.2004, прадоўжана 13.02.2014

Аплата за навучанне

Для аплаты праз АРІП за НАВУЧАННЕ

Адукацыя і развіццё

Дадатковая адукацыя і развіццё

Акадэміі, інстытуты

ІППК суддзяў БДУ

Навучанне: (№ дагавора, Прозвішча, імя, сума)

 

 

Для аплаты праз АРІП за Інтэрнат

Адукацыя і развіццё

Дадатковая адукацыя і развіццё

Акадэміі, інстытуты

ІППК суддзяў БДУ

Пражыванне ў інтэрнаце (Прозвішча, імя, сума)

Адно акно

FAQ – часта задаюць пытанні

Электронны зварот

Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.


Гісторыя

Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1998 г. № 348 для забеспячэння планавай і сістэмнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Інстытут з'яўляецца юрыдычнай асобай і ўваходзіць у структуру адзінага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

7 верасня 1999 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Інстытута і ў тым жа месяцы быў здзейснены набор першай групы слухачоў павышэння кваліфікацыі.

У лістападзе 2004 г. адкрыўся новы навучальна-гатэльны комплекс Інстытута ў г. Мінску па вул. Савецкай, 14.

У 2006 годзе ў сувязі з пашырэннем сферы дзейнасці Інстытут пачаў перападрыхтоўку слухачоў па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У 2013 годзе ў Інстытуце ўкаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001.

Цяпер у Інстытуце ажыццяўляецца павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па 22 адукацыйных праграмах, сярод якіх «судовая дзейнасць», «пракурорская дзейнасць», «следчая дзейнасць», «адвакацкая дзейнасць» і інш. У Інстытуце таксама ажыццяўляюцца адукацыйныя праграмы спецыяльнай падрыхтоўкі на пасаду суддзі суда агульнай юрысдыкцыі, перападрыхтоўкі па спецыяльнасці «Правазнаўства», навучальных курсаў па падрыхтоўцы да адвакацкай дзейнасці, у сферы медыяцыі, для падрыхтоўкі да атэстацыйнага іспыту для атрымання пасведчання аб атэстацыі рыэлтара.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржаўнымі органамі, установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь. Вучэбна-метадычны аддзел, кафедры судовай дзейнасці і пракурорскай дзейнасці, навучальныя лабараторыі заканадаўства і інфармацыйных тэхналогій і метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, бібліятэка, увесь персанал Інстытута ўносяць важкі ўклад у падрыхтоўку і павышэнне прафесійнага ўзроўню юрыдычных кадраў, удасканаленне прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.