УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СУДДЗЯЎ, РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ, СУДОЎ
І ЎСТАНОЎ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА»

Адукацыя

Навіны

Выпуск групы слухачоў павышэння кваліфікацыі па праграме "Адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні супраць парадку выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў"

31 мая 2024 г. у Інстытуце адбыўся выпуск групы слухачоў павышэння кваліфікацыі па праграме "Адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні супраць парадку выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў". У вочнай форме на працягу 5 дзён прайшлі павышэнне кваліфікацыі службовыя асобы і работнікі арганізацый, надзеленыя паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і падрыхтоўку спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду ў адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У якасці лектараў праграмы выступілі эксперты ў галіне адміністрацыйнага права і практыкі яго прымянення з ліку прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога суда, выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, юрыдычнага факультэта УА Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны універсітэт "МІПСА" .

Запрашаем зацікаўленых асоб на навучанне па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі "Адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні супраць парадку выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў".

Даты правядзення павышэння кваліфікацыі:

з 14.10.2024 па 18.10.2024; з 02.12.2024 па 06.12.2024.

Рэсурсы

libinst

Бібліятэка

eduportal

Адукацыйны партал

repositor

Электронная бібліятэка БДУ

repositor

Рэпазітар

Каляндар падзей

February 2025
M T W T F S S
27 28 29 30 31 1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 1 2

Навука

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.